Пресс-досье

Выберите первую букву фамилии или введите часть фамилии, имени, или отчества.
А  Б  В  Г  Д  Е  Ж  З  И  К
Л  М  Н  О  П  Р  С  Т  У  Ф
Х  Ц  Ч  Ш  Щ  Э  Ю  Я
База данных, содержащая информацию по нескольким десяткам тысяч белорусских деятелей. В базе содержится биографическая информация, политическая и экономическая деятельность, а также связанные с ними публикации в различных СМИ.

На сегодняшний день мы предлагаем Вам 80285 публикаций о 14343 персонах.

Заява старшыні Вучнёўскага самакіраваньня Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа

licej.org
02 Июля 2003
licej.org

Заява старшыні Вучнёўскага самакіраваньня Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ЯНЫ ПЛЮЮЦЬ НА МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА Штодня чыноўнікі, седзячы ў цёмных кабінэтах і ходзячы па вялізных рэзыдэнцыях, крок за крокам дзейнічаючы, падпісваючы паперку за паперкай, вырашаюць будучыню 200 навучэнцаў і прыкладна ўдвая болей бацькоў. Вырашаюць за іх іх жа жыцьцё, не пакідаючы права выбару, не зьвяртаючы ўвагі на міжнароднае права і на справядлівасьць. Штодня ліцэісты спрабуюць усімі магчымымі спосабамі паказаць сваю волю, паказаць сваё стаўленьне паказаць сваю сталасьць, у дачыненьні нават да разуменьня, што ёсьць міжнароднае права. У ліцэістаў забралі лета, забралі адпачынак. У ліцэістаў забралі будынак, забралі ліцэй. У ліцэістаў забралі арганізацыю, якая рэпрэзэнтавала калектыў навучэнцаў, змагалася за іх правы і адстойвала погляды. Гэта арганізацыя, створаная навучэнцамі й для навучэнцаў. Права на сяброўства ў гэтай арганізацыі гарантаванае артыкулам IV.33. Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйнай школе ад 28 чэрвеня 1993 г. Але гэтае права ў вучняў таксама забралі. Чыноўнікі й улады баяцца. Яны баяцца дзяцей, яны баяцца арганізацый, баяцца любых гуртаваньняў/скопішчаў/суполак людзей, што не прытрымліваюцца дзяржаўных поглядаў. І ў сваёй шалёнай і няяснай барацьбе яны не зважаюць ні на якое права. Ды й ці ведаюць яны правы грамадзян, за якіх вырашаюць іх жа лёс? Ці ведаюць яны, чаго хоча паўтысячы чалавек, якіх зараз так імкнуцца разьбіць і псыхалягічна расьціснуць? Але ці ведаюць яны, што могуць гэтыя людзі? Гэта НЯ проста БІЯМАСА, гэта КАЛЕКТЫЎ, здольны прымаць рашэньні. Гэта людзі, якія, пазбаўленыя ліцэю, не перастануць быць калектывам. Гэта, я спадзяюся, і ўчорашнія ліцэісты, і ўсе выпускнікі ад самага першага году. Гэта людзі, якія стануць у вытокаў новага грамадзкага аб’яднаньня. Бо ліцэй павінен жыць, калі не ў будынку Кірава, 21, то ў выглядзе духу супрацы і любові. Вучнёўскае самакіраваньне, гарантаванае беларускім заканадаўствам, але, атрымоўваецца, цяпер афіцыйна ня дзейнае, павінна перарасьці з проста вучнёўскага калектыву, у БРАЦТВА ўсіх ліцэістаў, у ініцыятыву на абарону правоў чалавека на атрмыньне належнае адукацыі, бо толькі ў духу супрацы й эўрапейскае сумленнасьці можна перамагчы. Заклікаю ўсіх ліцэістаў і выпускнікоў далучыцца да стварэньня і ўдзелу ў працы грамадзкага аб’яднаньня навучэнцаў ліцэю, якое мяркуецца ў бліжэйшыя дні стварыць. Францішак Вячорка, Старшыня Вучнёўскага самакіраваньня НДГЛ імя Якуба Коласа 2002-2003 -- фотаздымкі глядзіце ў дадатку папярэдняга ліста -- licej@licej.org