ПОИСК ПЕРСОНАЛИЙ






А
Б
В
Г
Д
Е
Ж
З
И
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Щ
Э
Ю
Я

Выберите первую букву фамилии или введите часть фамилии, имени, или отчества и нажмите "Искать".


Увечары 15 студзеня ў сквэры імя Янкі Купалы адбыліся сутыкненьні паміж сябрамі Беларускае Партыі Свабоды й групоўкаю на чале з грамадзянінам Сяргеем Высоцкім,

Прэсавая служба Беларускае Партыі Свабоды,
2002-01-22 00:00:00
Прэсавая служба Беларускае Партыі Свабоды,

Прэсавы рэліз Беларускае Партыі Свабоды для сродкаў масавай інфармацыі Увечары 15 студзеня ў сквэры імя Янкі Купалы адбыліся сутыкненьні паміж сябрамі Беларускае Партыі Свабоды й групоўкаю на чале з грамадзянінам Сяргеем Высоцкім, якая беспадстаўна працягвае называць сябе “сапраўднай БПС”. Праз тыдзень, 22 студзеня, групоўка грамадзяніна С.Высоцкага засьведчыла сваю поўную нямогласьць і фактычную палітычную сьмерць. Шырокая грамадзкасьць абазнаная ў падзеях у беларускім права-нацыяналістычным руху, зьвязаных з наступствамі залеташняга сьнежаньскага Зьезду Беларускае Партыі Свабоды. Нагадаем, што паводле рашэньняў Зьезду грамадзянін С.Высоцкі абсалютнаю бальшынёю галасоў пазбаўлены пасады старшыні Партыі й выключаны са складу сябраў БПС на падставе рэзкай неадпаведнасьці яго маральнага аблічча вобразу нацыяналістага беларуса. Тым ня менш, гурт маладых людзей, што патрапілі пад асабісты ўплыў грамадзяніна С.Высоцкага, запачаткавалі кампанію дыскрэдытацыі Беларускае Партыі Свабоды, адмаўляючы правамоцныя рашэньні Зьезду Партыі, ганячы сябраў БПС і кіраўніцтва Партыі ды беспадстаўна завучы сваю мізэрную групоўку блізу ў дваццаць чалавек “сапраўднаю Беларускай партыяй свабоды”. Кіраўніцтвам абноўленае Беларускае Партыі Свабоды было тады прынятае рашэньне не зважаць на нягоднае праўдзівага нацыяналіста гнюснае ганеньне з боку сябрукоў грамадзяніна С.Высоцкага на адрас Беларускае Партыі Свабоды. Час спраўдзіў, што гэнакае дэманстратыўнае незважаньне дастала свайго плёну: групоўка грамадзяніна С.Высоцкага драбнела з кожным месяцам; тыя, хто з наіўнасьці ‘шчэ быў застаўшыся разам з гэнаю групоўкаю, зь цягам часу пакрысе вярталіся да барацьбітных шэрагаў Беларускае Партыі Свабоды; група сяброў грамадзяніна С.Высоцкага з суполкі, што прэтэндавала на палітычную чыннасьць, ператваралася на аморфны гурток аматараў “тусоўкі” й гучных словаў, не падмацаваных рэальным чынам. Падзеям, аднак, наканавана было скіравацца іншым шляхам, што было зьвязана з выданьнем Беларускаю Партыяй Свабоды ідэалягічнага часопіса беларускіх нацыяналістаў “Нацыя”. Гурток сяброў грамадзяніна С.Высоцкага высіліўся зашкодзіць пашырэньню ідэяў Беларускага Нацыяналізму спасярод Беларускага Народу. Імі былі скрадзеныя асобнікі выданьня, выстаўленыя на продаж у сядзібах Беларускага Народнага Фронту й Таварыства Беларускай Мовы, а таксама падступна ашаптаная Беларуская Партыя Свабоды ў вачох часткі нацыянальна сьведамае грамадзкасьці. Апроч гэтага, яшчэ на леташнім сьнежаньскім Зьездзе Беларускага Народнага Фронту была ўчыненая спроба фізычнага нападу на сябраў БПС з боку групоўкі грамадзяніна С.Высоцкага, калі было ледзьве перадухіленае забойства сябра БПС Юр’я Т., на якога з паляўнічым нажом нападпітку кінуўся сябрук грамадзяніна С.Высоцкага, нехта з мянушкаю “Ірбіс” (“Рэкс”). Усё гэта й мелася выклікаць натуральную рэакцыю кіраўніцтва БПС па надалейшым папярэджаньні гэтакіх дзеяньняў з боку групоўкі С.Высоцкага, якія шкодзяць разьвіцьцю й пашырэньню руху Беларускага Нацыяналізму, а таксама пачынаюць пагражаць жыцьцям Беларускіх нацыяналістых беларусаў. Разгледзеўшы складзеную сытуацыю, кіраўніцтвам БПС было прынятае рашэньне канечна высьветліць дачыненьні з тымі, хто замінае ўзбуяньню Беларускага Нацыяналізму. Менавіта ў рэчышчы гэтага 14 студзеня 2002г. на колішнім месцы сустрэчаў групоўкі грамадзяніна С.Высоцкага (сквэр імя Янкі Купалы, што насупраць Дзяржаўнага цырку) адбылося ґвалтоўнае сутыкненьне сябраў Беларускае Партыі Свабоды зь сябрукамі грамадзяніна С.Высоцкага. Сілы былі блізу роўныя: шаснаццаць (з боку Беларускае Партыі Свабоды) на дваннаць (з боку групоўкі сяброў грамадзяніна С.Высоцкага) чалавек. У выніку колькі найнахабнейшых чальцоў з гуртка С.Высоцкага былі неўзабаве скіраваныя ў 2-ю больніцу; аддзел Беларускае Партыі Свабоды, што браў удзел у сутыкненьні, сышоў бяз стратаў. Адразу пасьля сутыкненьня грамадзянін С.Высоцкі ў сваім традыцыйным стылі паклёпу й маны ў інтэрвію радыё “Свабода” сказаў, нібыта ў сутычцы бралі ўдзел “РНЕ, скінхэды (эўрапейскія фашыстоўцы) і адкольнікі з БПС” ды што “калі пачалася бойка, яны крыкнулі Мы сейчас устроим вам Курапаты!”. Гэта ёсць наўпростым падманам грамадзкасьці, што засьведчана відэаздымкамі, зробленымі на месцы падзеяў апэратарам Беларускае Партыі Свабоды; прагляд відэакасэты мае высьветліць, як тое адбывалася папраўдзе – як, зрэшты, і тое, колькі чалавек насамрэч удзельнічала з кожнага боку (сябры грамадзяніна С.Высоцкага маюць нахабства вярзьці пра “сорак на сем”, што ўжо ня можа выклікаць нічога апроч здаровага сьмеху). Відэазапіс даступны ўсім ахвочым. Праз тыдзень пасьля сутыкненьня, 22 студзеня, было вызначанае новае месца сустрэчы дзеля таго, каб прадстаўнікі Беларускае Партыі Свабоды ды сябры групоўкі грамадзяніна С.Высоцкага канчаткова разьвязалі паўсталыя між ім непаразуменьні. Заміж гэтага, апошнія (“высоцкаўцы”), сабраўшы ўвесь свой наяўны склад (каля дваццаці пяці чалавек) арганізавана... выправіліся як найдалей ад прызначанага ім месца сустрэчы! Заміж гэтага па пэрымэтры месца сустрэчы былі заўважаныя шматлікія супрацоўнікі КДБ і міліцыі. Такім чынам, групоўка сяброў грамадзяніна С.Высоцкага аўтаматычна прызнала, што сканчае нягоднае эксплюатаваньне назвы Беларускае Партыі Свабоды. У зьвязку з усім вышэй сказаным мы, Беларуская Партыя Свабоды, маем паведаміць, што час процістаяньня Беларускае Партыі Свабоды ды групоўкі сябрукоў грамадзяніна С.Высоцкага нарэшце блізіцца да свайго лягічнага завершаньня – палітычнае сьмерці групоўкі С.Высоцкага. Мы, Беларуская Партыя Свабоды, прыкладзем дзеля гэтага ўсе намаганьні – пазбавіўшы гордае найменьне Беларускага Нацыяналізму ад тых, хто ганьбіць яго сваймі нягоднымі ўчынкамі. Ахвочыя па відэакасэту з запісам сутыкненьня прадстаўнікоў Беларускае Партыі Свабоды з групоўкаю С.Высоцкага могуць зьвяртацца на рэдакцыйную электронную пошту: nacyja@torba.com. Прэсавая служба Беларускае Партыі Свабоды, 22 студзеня 2002г., г. Менск


Фотосервис


Архив СМИ Беларуси



Rating All.BY